Што будзе

Прэзентацыя кнігі: Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў!

Запрашаем вас на прэзентацыю кнігі: Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў!
У кнізе:

- дыскусія польскіх, беларускіх, літоўскіх і ўкраінікіх даследчыкаў пра месца Паўстання 1863 г. у гісторыі і памяці народаў нашага рэгіёну;

- артыкулы, прысвечаныя нацыянальным аспектам палітычнай гісторыі Беларусі, Польшчы і Ўкраіны ў ХХ ст., у тым ліку адносінам паміж БНР і УНР (1918), а таксама “краёвай ідэі”, інтэрв’ю з вядомым беларускім гісторыкам прафесарам Захарам Шыбекам;

- дакументы пра спробы арышту і расправы з Янкам Купалам і Якубам Коласам, інфармацыя пра навіны гістарычнай навукі ва Украіне, Літве і Беларусі ды інш.

Падчас прэзентацыі будзе магчымасць паразмаўляць пра найбольш “гарачыя праблемы” як беларускай гісторыі, так і гістарычнай навукі.
Аўтар - Алесь Смалянчук, доктар гіст. навук, прафесар Інстытута cлавістыкі ПАН, сябар Цэнтра беларускіх cтудыяў Студыюма Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Галоўны рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historicus” (з 2008), Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў (з 2020). Праблематыка даследаванняў датычыць гісторыі нацыянальных рухаў у Беларусі і Літве ў ХІХ–ХХ стст., палітычнай гісторыі Беларусі ў ХХ ст., гістарычнай урбаністыкі, memory studies (вусная гісторыя, lieux de memoire). Аўтар кнігі Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю (Мінск 2018) ды інш.