Як вы ведаеце, па серадах мы пішам лісты палітвязням, а на гэты раз мы яшчэ і адзначалі 2 гады нашай ініцыятыве!

Запрошаным госцем быў Яўген Жураўскі - беларускі добраахвотнік, які ваюе на баку Украіны. Жэня падзяліўся з намі баявымі гісторыямі (і не толькі), падпісаў з намі лісты і паштоўкі.

Дарэчы, паслухаць і пачытаць матэрыял аб мінулай ініцыятыве можна тут.
І, карыстаючыся выпадкам, запрашаем вас да нас кожную сераду ў Беларускі Моладзевы Хаб.