БЕЛАРУСКІ МОЛАДЗЕВЫ ХАБ -
МЕСЦА ДЛЯ ТВОРЧАСЦІ І СУПРАЦЫ

Сябры, ў нас цудоўныя навіны: разам з брэндам упрыгожванняў “BELARUSKICRY” мы ладзім творчы конкурс на лепшы стыкерпак для Беларускага Моладзевага Хаба

  • Галоўным прызам конкурсу стане кулон "Беларусь" з цырконіем ад Беларускага брэнда ўпрыгожванняў, натхнёных радзімай “BELARUSKICRY”!
Умовы:
1. Стыкерпак павінен асацыявацца з Беларускім Моладзевым Хабам.
2. У стыкерах павінна быць згадка мінімум трох нашых ініцыятываў (спіс будзе па спасылцы)
3. Колькасць стыкераў - мінімальна 12
4. Дадаць апісанне вашаму стыкерпаку
5. Даслаць матэрыял на пошту smm@bmhub.org да 31 траўня
СПІС ІНІЦЫАТЫЎ БЕЛАРУСКАГА МОЛАДЗЕВАГА ХАБА
10. ЯЁсць (праграма адаптацыі для беларускіх жанчын)
11. Варшаўскі Вольны Аркестр
12. Моладзевая Суполка (social club)
13. Кава з гісторыкам (лекцыі па гісторыі)
14. Киношкола
15. Чароўны Край (творчыя майстар-класы)
16. Заняткі беларускай мовы
17. Czytam z Tobą (чытанне кніг на польскай мове з філологамі)
1. Яварына (школа танцаў для дзяцей)
2. Літы Талер (гурт фолк музыкі)
4. Беларусам PL (інфалінія для дапамогі беларусам ў Польшчы)
5. Музыкальная школа
6. Инклюзивный бариста (social club)
7. Театр взрослые (тэатральная студыя для дарослых)
8. Ясакара (Беларуско-польскі музычны гурт)
9. Лісты палітвязням
Стыкеры ў Telegram павінны адпавядаць вырашэнню 512 пікселяў па адным з бакоў

Па ўсіх пытаннях пішыце сюды smm@bmhub.org
Пра Хаб
Беларускі Моладзевы Хаб - пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў і актывістаў, якая ўзнікла ў 2020 годзе. Хаб афіцыйна зарэгістраваны як НДА ў Польшчы з 2018 года. Першапачатковая місія Хаба – каваркінг/нетворкінг для журналістаў і актывістаў, якія ўцяклі ад пераследу беларускіх уладаў. Тэрытарыяльна Хаб знаходзіцца ў Варшаве, аднак мае партнёраў у Лодзі, Кракаве, Беластоку, Гданьску, Катавіцах, супрацоўнічае з арганізацыямі ў Літве, Украіне.
Пасля адкрыцця Хаб стаў цэнтрам грамадска-дэмакратычнага жыцця беларусаў Варшавы. Штодзённая колькасць актывістаў і журналістаў, якія працуюць на базе Хаба, вар'іруецца ад 30 да 100 чалавек, а колькасць мерапрыемстваў - ад 3 да 7 у дзень або каля 200 у месяц. Гэта заняткі, выступы, абмеркаванні, сустрэчы з актывістамі, журналістамі, запісы перадач, вэбінары, моўныя курсы, тэатральная школа, заняткі з дзецьмі, рэпетыцыі музыкаў і шмат іншага.

1,5% падатку для беларускіх ініцыятыў

1
Як накіраваць частку сваіх падаткаў для беларусаў?
Кожны падаткаплатнік можа сам вырашыць, куды пойдзе 1,5% ад яго падаткаў. Мы заклікаем падтрымаць беларускія ініцыятывы і арганізацыі.

Беларускі Моладзевы Хаб разам з усімі нашымі рэзідэнтамі таксама можа атрымаць вашую падтрымку праз нашых партнёраў з фонду "Маладыя для маладых".
2
Што ўпісаць у дэкларацыю PIT-37?

У пункце 147. упісаць нумар KRS "0000270261"

У пункце 148. - 1,5%

У пункце 149. - HUB Warszawa 11876

(абавязкова, каб нашыя партнёры ведалі, што падтрымка скіраваная менавіта для беларусаў)

3
Што далей?
У лістападзе 2023 года мы будзем ведаць, колькі грошай паступіла на падтрымку з падаткаў беларусаў.
Нашы ініцыятывы
Афіша мерапрыемстваў

Анонс мерапрыемстваў

05.06 - 10.06
Панядзелак, 05 чэрвеня
11:00 – Школа "Інклюзіўны барыста". Падрабязна тут
17:00 і 18:00 – Танцавальныя заняткі для дзяцей Javaryna Kids ( 3-5 і 6-8 гадоў). Запіс тут
18:30 –  Заняткі "Прыродны голас з Сяржуком Доўгушавым". Запіс тут
Аўторак, 06 чэрвеня
16:00 – Чытаем з польскімі філолагамі - Czytam z Tobą. Падрабязна тут
17:00 і 19:00 – Кінашкола. Актор кіно (6-11, 12-17 гадоў). Запіс тут
18:30 – Прэзентацыя рамана «Свінні» па-беларуску. Інфармацыя тут
Серада, 07 чэрвеня
11:00 – Школа "Інклюзіўны барыста". Падрабязна тут
17:00 і 18:00 – Танцавальныя заняткі для дзяцей Javaryna Kids (3-5 і 6-8 гадоў). Запіс тут
18:00 – Лісты палітвязням. Афіша тут
18:30 – Кінашкола.Кінавытворчасць. Запіс тут
18:30 – Сустрэча варшаўскага клуба "Што? Дзе? Калі?». Інфармацыя тут
Чацвер, 08 чэрвеня
ВЫХАДНЫ ДЗЕНЬ
18:00 Экскурсія: Найдаўжэйшая вуліца Варшавы - Ракавецкая. Хутка анонс.
Пятніца, 09 чэрвеня
17:30 – Кінашкола. Кінавытворчасць. Запіс тут
Субота, 10 чэрвеня
11:00 – Танцавальныя заняткі для дзяцей Javaryna Kids (3-5 і 6-8 гадоў). Запіс тут
Каляндар мерапрыемстваў на месяц
Што ў нас адбываецца
Штодня ў Беларускім Хабе ладзяцца розныя сустрэчы, заняткі, канцэрты, рэпетыцыі.
Беларусы пішуць лісты палітвязням
Перад нядзельнымі акцыямі ў Беларускім Хабе збіраюцца беларусы, каб напісаць лісты палітычным зняволеным.
Канцэрты і творчыя сустрэчы
У Беларускім Хабе арганізуюцца канцэрты беларускіх і польскіх выканаўцаў, ладзяцца творчыя сустрэчы, кінапаказы, прэм'еры.
У Хабе дзейнічае Тэатр ТУТ і акторская школа пры ім.
Рэпетуе Варшаўскі Вольны Аркестр і праходзяць заняткі Беларускай музычнай школкі.
Заняткі па мове і гісторыі для дзетак
МоваНанова для дзетак праходзіць штотыдзень, дзе ў цікавай форме без падручнікаў і завучванняў дзеці і іх бацькі пазнаюць нашую мову, гісторыю, культуру.
Арт-праект rEVOLution
Здымкі і прэм'еры фільмаў, прысвечаных беларускаму змаганню за вольнасць і правы. Цыкл за 12 фільмаў - кожны адлюстроўвае нейкую сацыяльную групу беларускага грамадства.
Спеўныя сходы і традыцыйныя танцы
Спеўныя сходы, заняткі традыцыйнымі танцамі, а таксама Школа Калядоўшчыкаў праводзяцца для дзяцей і дарослых.
МоваНанова з Варшавы
Заняткі МоваНанова праходзяць як афлайн у Беларускім Хабе, так і анлайн на Youtube канале. На заняткі запрашаюцца цікавыя госці.
Падтрымай Беларускі Хаб
Разавы ці штомесячны данат
на беларускія справы
Падтрымай на 20 PLN
Данат для Беларускага Хаба
на 20 злотых.
Падтрымай на 50 PLN
Данат для Беларускага Хаба
на 50 злотых.
Падтрымай на 100 PLN
Данат для Беларускага Хаба
на 100 злотых
Як далучыцца да каманды валанцёраў Беларускага Хаба?
Запоўніце форму і мы з Вамі звяжамся
Націскаючы на кнопку, вы даяце сваю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных і пагаджаецеся з палітыкай канфідэнцыйнасці.