У XIX стагоддзі вядомы бельгійскі пісьменнік Шарль дэ Костэр стварыў свой знакаміты раман «Легенда аб Ціле Уленшпігелі і Ламе Гудзаку, іх прыгоды — пацешных, адважных і славутых у Фландрыі і іншых краінах». Раман расказвае пра падзеі нідэрландскай рэвалюцыі XVI стагоддзя, пра барацьбу народа Фландрыі за свабоду. У яго аснове старажытныя хронікі і народныя легенды.
У XXI стагоддзі на аснове старажытнага рамана сваю ствараецца п'еса «Тыль».
У 2021 годзе са сцэны віцебскага тэатра імя Якуба Коласа гучыць дэвіз "Жыве Фландрыя!", вельмі падобны да нацыянальнага "Жыве Беларусь!" У залі прысутнічае міністр культуры Беларусі, які адразу рэагуе: акторы і рэжысёр тэатр рэпрэсуюцца, ім забараняюць іх творчую дзейнасць у Беларусі.
На нашых вачах старадаўні сюжэт ператварыўся ў сучасную драматычную гісторыю аб выбары грамадскай пазіцыі, аб мужнасці, аб жыцці па сумленні насуперак ціску ўлады і цяжкім жыццёвым абставінам.
Тыль - адзін з любімых герояў сусветнай літаратуры. Калісьці ягоным бацькам прадказалі, што ў іх сям'і народзіцца герой Фляндрыі. Так і здарылася - балака і весялун па ходзе дзеяння п'есы ператвараецца ва ўзор мужнасці і вальналюбнасці, у героя, здольнага казаць праўду, надзяляючы яе ў гумар.
Творчая група Team Teatr прадстаўляе сваю версію знакамітай гісторыі.
Юра Дзівакоў
Рэжысёр спектакля
ПРА ТЭАТР
◉ ГІСТОРЫЯ ТЭАТРА: Незалежны тэатральны калектыў створаны ў Гомелі (Беларусь) у 2016 годзе групай актораў пад кіраўніцтвам рэжысёра Андрэя Бардухаева-Арла. Праз палітычныя прычыны ў 2020 годзе тэатр быў пазбаўлены пляцоўкі (сцэны). У 2021 годзе стваральнікі былі вымушаныя эміграваць у Польшчу, дзе атрымалі палітычную ахову. З восені 2021 суполка папоўнілася і ншымі артыстамі - эмігрантамі. Артысты працавалі ў TR Warszawa ў рамках трох тэатральных рэзідэнцый.
◉ Са снежня 2021 года па травень 2023 года тэатр паставіў пяць спектакляў:
"Вярцінскі. Эміграцыя"
"Верасовы мёд", атмасферны спектакль-паглыбленне
"How are you?", спектакль-вербацiм
"Музей Чароўнай Беларусі, ці шукаем Зюзю разам", казка для дзяцей
"З@мова", музычны праект
◉ TEAM THEATRE У ЛІЧБАХ: Колькасць актораў і акторак у суполцы: 6 Колькасць прэм’ер: 5 Колькасць сыграных спектакляў: 26 Фестывалі , выяздныя паказы: 2

ТРУПА НАШАГА ТЭАТРА
Андрэй Бардухаеў-Арол
Заснавальнік тэатра, мастацкі кіраўнік, актор, рэжысёр