Мапа волі 2024

Глядзі мапу, выбірай кропкі і складай свой маршрут па беларускіх установах, кавярнях ды рэстарацыях!
Марш пачнецца ў 14:00 на Plac Trzy Krzyża. Там адбудзецца мітынг з удзелам беларускіх, польскіх, украінскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў. Пасля стартуе марш да помніка Мікалаю Каперніку – традыцыйнага месца правядзення штотыднёвых беларускіх акцый. Завяршаецца марш на пляцы Замковым.
Святочны канцэрт, 24 сакавіка
Фінальнай жа кропкай падзеі стане вялікі вечаровы канцэрт на пляцы Замковым з удзелам вядомых беларускіх артыстаў. Сярод музыкаў, якія прымуць удзел у святкаванні — Dzieciuki, Піт Паўлаў, Atesta.
24 сакавіка ў нядзелю, напярэдадні Дня Волі, у Вольскім Доме Культуры адбудзецца канцэрт салідарнасці з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў краінах, дзе гэтыя асноўныя правы чалавека зьнішчаныя.
Гурт N.R.M., легенда беларускага року запрашае ўсіх варшавякаў: і тых, хто заўсёды жыў у сталіцы, і тых, хто пераехаў у апошнія гады. Разам з N.R.M. у імпрэзе прыме ўдзел яшчэ адзін беларускі рок-гурт. Да музыкаў далучыцца вядомы польскі мастак і акцыяніст Павел Альтхамэр. Прыходзьце, будзе гарача!

📍 Wolskie Centrum Kultury (Dom Społeczny), Warszawa
📅 24 сакавіка 19:00
Сьвяткуйце з намі Дзень Волі! 🎉
Шыкоўны кавер-гурт G.Ducks з удзельнікаў вядомых беларускіх гуртоў: J:mors, Volski і Ляпісаў падрыхтаваў для вас найлепшыя беларускія хіты! 🎶

І Першым Сьвятам Бацькаўшчыны стане дзень 25 Сакавіка!
Жыве Беларусь!

📍 Scena Chmielna, Nowy Świat 27a, Warszawa
📅 24 сакавіка 20:00
25-сакавіка ў 17:00 будзем праводзіць анлайн трансляцыю канцэрта Дзень Волі. З удзелам груп J:MOPC/NAVIBAND/DLINA VOLNY/NOCHY/DZIECIUKI/VOLSKI (уваход вольны) можна браніраваць столікі для кампаній ад 4-х чалавек.

24-га і 25-га будзем рыхтаваць спецыяльныя настойкі!

📍 Варшава, Chmielna 7/9
Музычны спектакль "У пошуках краіны Жаданай"

Ці існуе яна, краіна, дзе ўсё добра і ўсім добра?
Ці мае сэнс блукаць па свеце ў пошуках яе?
Ці даюць плён пакуты і выпрабаванні?
Ці ёсць выйсце з безнадзейных сітуацый?
Ці існуе сапраўдная свабода?

Аўтары музычнага спектакля "У пошуках краіны Жаданай" разам з акторамі, музыкамі і гасцямі паспрабуюць пераасэнсаваць твор Астрыд Ліндгрэн "Міа, мой Міа" у кантэксце сучасных падзей.

У выкананні "Хора вольных Беларусаў" прагучаць вядомыя хіты беларускіх і замежных аўтараў, некаторыя - ўпершыню ў харавой аранжыроўцы.
Для ўсіх беларусаў скідкі па промакодзе KARCHMA-BUDZMA, а таксама смачныя прэзэнты.

📍 Варшава, Żytnia 18
Беларускі Моладзевы Хаб, 25 сакавіка
✨Адзначаем Дзень Волі ў Беларускім Моладзевым Хабе!

👉Сябры, у нас выдатная навіна для вас: у панядзелак, 25 сакавіка, мы разам з вамі будзем адзначаць галоўнае нацыянальнае свята - Дзень Волі!

14:00 - 17:00
Кінапрагляды розных стужак, беларускіх музычных кліпаў

19:00 - 21:00
- Выступ музыкаў: Доўгушаў і Касары, Ana Mova, Javaryna, Atesta
- Квіз-прэзентацыя ад ініцыятывы Напішы ліст палітвязню

Увесь дзень:
- Фотавыстава праекта "Take me home" aд Heartbreaking Perfomance
- Фотасушка і абмен фотаздымкамі
- Зніжкі і спецыяльныя прапановы ад крамы The Krama
- Гатуем і частуемся дранікамі


🗓 25 сакавіка
⌚️ 14:00 - 21:00
📍Dozynkowa, 6a
thekrama.store - тая самая беларуская крама ў Варшаве 🤍❤️🤍

Толькі 25 сакавіка зніжка 25% на сцягі, а таксама цішоткі, упрыгожванні, налепкі з нацыянальнай сімволікай і шмат чаго іншага.

Увага! З нагоды свята крама будзе адчынена з 10:00 да 21:00


📍 Dożynkowa 6A
Instagram
Free Belarus Museum, 25 сакавіка
REVISION 30 – два архівы і два пакаленні. Фотапраект Сяргея і Дзмітрыя Брушко

Музей Вольнай Беларусі запрашае на фотавыставу Сяргея і Дзмітрыя Брушко, бацькі і сына, у працах якіх адлюстраваныя важныя моманты найноўшай гісторыі Беларусі. Унікальнасць праекта заключаецца ў супастаўленні фотаздымкаў з розніцай у 30 гадоў – яны паказваюць жыццё краіны ў 90-я і ў 2020-м.
Экспанаванне REVISION 30 прысвечана святкаванню Дня Волі і 106-м угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Выставу можна наведаць з 23 сакавіка па 21 красавіка 2024 года.

Час працы Музея Вольнай Беларусі:
аўторак – пятніца: 16:00–20:00
субота – нядзеля: 12:00–20:00


25 сакавіка, у Дзень Волі, музей будзе працаваць з 12:00 да 20:00.

📍Foksal 11
Закрыты паказ фильму "Кароткі сон пра волю"

Фільм вырабніцтва нямецкай прадусігавай кампаніі LichtFilm адлюстроўвае падзеі, якія мелі мейсца ў Беларусі ў чэрвені 2020-сакавіку 2022.
У 2020 годзе сотні тысяч чалавек у Беларусі выйшлі на пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў. Дзяржаўныя ўлады адказалі жорсткім гвалтам. Шмат пратэстантаў, уключаючы вядомых апазіцыйных дзеячоў, былі вымушаныя пакінуць краіну. Мы сустракаемся з імі ў выгнанні, дзе яны, ня супыняючыся, змагаюцца за тых, каго яны пакінулі за сабой, і за лепшаую будучыню для сваёй краіны.

📍 Scena Chmielna, Nowy Świat 27a, Warszawa
📅 25 сакавіка 19:00
У ПРАГРАМЕ:
Лекцыя Зянона Пазняка “106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне”. Вы даведаецеся пра гісторыю Дня Волі і яго значэнне для незалежнасці Беларусі і беларусаў.
Музычна-паэтычная вечарына, дзе госці імпрэзы пачуюць:
Гурт беларускіх традыцыйных спеваў “Гаёўкі” @hajouki
Дудара Пятро Марчанку
Дэкламацыю вершаў ад Алега Лазоўскага
Беластоцкі хор “Лептон”
Опернае спяванне Лучыя Кастро (Уругвай)
Выступ Зміцера Бартосіка, Таццяны Карпіловіч, Юстыны Карпіловіч, Геральда Бартосіка
На мерапрыемстве будзе магчымасць набыць кнігі, выдадзеныя спадаром Зянонам Пазняком, за наяўныя. А таксама купіць прадукцыю з нацыянальнай сімволікай ад крамы “Вырай”.

23 сакавіка (субота). Пачатак у 13:00
📍ul. Kryniczna 6, Беларускі Дом у Варшаве
Толькі 24 і 25 сакавіка календары і паштоўкі «Коцікі свабоды» па спецыяльнай цане:
- каляндар насценны 30 злотых замест 50,
- каляндар настольны 20 злотых замест 35,
- усе паштоўкі па 5 злотых/штука.

📍 Dożynkowa 6A
24 і 25.03 на гэтыя два дні па промакодзе "Бела-чырвона-белы" 30% зніжка

Час працы з 12:00 да 23:00
📍 Puławska 82🤍

🏆 Тры пераможцы:
🥇 1 месца – татуіроўка Пагоні бесплятна
🥈 2 месца – татуіроўка Пагоні са зьніжкай 50%
🥉 3 месца – татуіроўка Пагоні са зьніжкай 30%

4️⃣ Чатыры варыянты Пагоні Беларускай Народнай Рэспублікі на выбар для кожнага з пераможцаў.
🤲 Магчымасьць перадаць права набіцьця іншаму чалавеку.
🌐 Удзел можна прыняць зь любой кропкі сьвету, але ўлічвайце, што Студыя 1863 знаходзіцца ў Варшаве.

📝 УМОВЫ КОНКУРСУ:
☑️ Быць падпісаным на сацсеткі:
➖ РУХ у Тэлеграму (t.me/ruchbelnac) ці Інстаграму (instagram.com/ruchbelnac)
➖ Студыю 1863 ў Інстаграму (instagram.com/1863_tattoo)
☑️ Адказаць на пытаньні:
➖ У якім горадзе, 25 сакавіка 1918 году, была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата, па якой абвяшчалася незалежнасьць БНР?
➖ Які сучасны адрас будынку, дзе ў 1918 годзе была аб'яўлена незалежнасьць БНР?
➖ Які музычны твор стаў гімнам БНР?
➖ Які беларускі горад, у 1919 годзе, стаў другою сталіцай БНР?
➖ Хто стаў першым старшынём Рады БНР ў 1918 годзе і хто кіруе Радаю БНР на сёньняшні дзень?
☑️ Напісаць правільныя адказы ў дырэкт Студыі 1863 ў Інстаграму (instagram.com/1863_tattoo) ці чат-бот РУХУ ў Тэлеграму (t.me/ruchbelnac_bot) і атрымаць нумар удзельніка конкурсу.

🔔 ВЫНІКІ КОНКУРСУ будуць абвешчаныя 25 сакавіка ў 19:18 (па Варшаве) у прамой трансляцыі Студыі 1863 у Інстаграму.
Канал РУХУ
24 і 25 сакавіка прапануем 50% скідкі на беларускія паштоўкі.
Пры куплі больш за 30 злотых круглы значок у падарунак.
Мы робім кебабы і будзем размаўляць пра ежу агулам, кебабы ў прыватнасьці, музыку, Варшаву, людзей, эмігрантаў, Беларусь, беларусаў за мяжой, узаемадапамогу, будзем знаёміцца і наладжваць стасункі.

Дата: 25.03
Час: 12.00 - 20.00

📍 Варшава, Puławska 246/Pawilon 58
Жадаеце быць на мапе?
Запаўняйце форму і дасылайце нам патрэбную інфармацыю!