Падтрымка школы

Падтрымайце Беларускую Музычную Школу ў Варшаве

Каб адправіць донат націсніце кнопку →
Пра нас
За апошнія амаль 2 гады з Беларусі з’ехалі сотні тысяч беларусаў. Сярод іх шмат таленавітых музыкаў, выкладчыкаў, дзеячаў культуры. І ў разы больш дзетак. Разам з бацькамі яны былі вымушаны пакінуць сваіх сяброў, бабуль і свае хобі. Найвялікшая колькасць беларусаў знаходзіцца ў Варшаве. Менавіта ў гэтым горадзе з’явілася ідэя аб’яднаць музыкаў-выкладчыкаў і дзетак, якія вымушана прыпынілі заняткі музыкай.

З-за моўнага бар’ера і розніцы ў сістэме адукацыі беларускім дзеткам цяжка інтэгравацца ў польскія музычныя школы. Але не гэта галоўная прычына з’яўлення нашай школы. У першую чаргу, мы імкнемся стварыць дзецям утульнае месца для творчасці, прастору для развіцця іх талентаў. Дзе будзе лягчэй перажыць складаны перыяд адаптацыі, знайсці сяброў і, самае галоўнае, - не згубіць, а памножыць і передаць беларускія музычныя традыцыі наступнаму пакаленню. Бо што як не культура і мова дапамагаюць нам адчуваць сябе беларусамі?

У Беларускай музычнай школцы зараз праводзяцца заняткі па фартэпіана, вакалу, скрыпці, флейце, трубе, гітары, укулеле, групавыя заняткі па хору і сальфеджыа. Ёсць аўтарская праграма выкладання фартэпіана для дзетак з асаблівасцямі развіцця. Мы даем канцэрты, адкрытыя заняткі, праводзім майстаркласы. І маем шмат ідэй на бліжэйшую будучыню!

Выкладчыкі школы робяць усё магчымае для развіцця музычнай адукацыі дзетак, але вельмі цяжка зрабіць гэта без аніякай базы і не ў сваей краіне.
Нам няма ад каго чакаць дапамогі, акрамя сваіх суайчыннікаў, якія жывуць за межамі Беларусі.
Мы звяртаемся да тых, хто можа нам дапамагчы - парадай, карыснымі ведам, музычным абсталяваннем і інструментамі, якім Вы ўжо не карыстаецеся. Таксама вы можаце фінансава падтрымаць нашу ініцыятыву.
Нягледзячы на тое, што вялізную падтрымку аказвае арганізацыя Беларускі Моладзевы Хаб, школе вельмі не хапае памяшканняў для заняткаў. Складана набіраць новых вучнаяў, калі няма дзе з імі займацца.

Мы зрабілі спіс таго, што былі бы шчаслівыя бачыць у школцы ў дапамогу настаўнікам і на радасць вучням:
Спіс неабходнага
Як нам можна дапамагчы:
Вы можаце прывезці рэчы самастойна да нас у Хаб
Вы можаце даслаць рэчы па пошце ці кур'ерам на наш адрас
Можаце пакінуць нам грашовае ахвяраванне і мы самастойна купім неабходнае
00-550, Warszawa, plac Konstytucji 6
Усе неабходныя рэчы можна купіць у гэтых інтэрнэт-крамах:
Школа ў сацыяльных сетках
Падпісвайцеся і сачыце за намі ў Instagram