Салідарныя з Беларуссю
Разлічы свой PIT-37
і падтрымай беларускія ініцыятывы ў Польшчы
Кожны беларус, хто працуе ў Польшчы, можа скіраваць частку свайго падатку на беларускую справу
Як накіраваць 1,5% свайго падатку на падтрымку беларусаў?
Зрабіць гэта можна вельмі проста - інструкцыя ніжэй.
Падача дэкларацыі за 2022 год
магчымая з 15.02 па 2.05.2023
  • 1. Трэба мець на руках PIT-11
    Яго вам павінен выдаць працадаўца.
    У дэкларацыі будуць паказаныя даходы і падаткі за 2022 год.
  • 2. Запоўніць дэкларацыю PIT-37
    і падаць у падатковую
    Зрабіць гэта можна анлайн - пакрокава распішам нажэй, або праз ужонд/пошту падаць папяровую.
  • 3. Упісаць рэквізіты
    У пункце 147. упісаць нумар "0000270261"
    У пункце 148. - "1,5%"
    У пункце 149. - "HUB Warszawa 11876"
    (абавязкова!)

»
Падаць PIT-37 анлайн
Зрабіць гэта можна праз дзяржаўны сайт міністэрства падаткаў Twój e-PIT
(ёсць іншыя магчымасці, але гэтая самая надзейная)
  • 1
    Зайдзіце на старонку Twój e-PIT
    Там вы ўбачыце магчымыя варыянт да лагавання - праз Профіль Заўфаны, еАбыватэля ці праз інфармацыю па мінулых падатках (калі складалі ў мінулым годзе).
    Прасцей за ўсё зрабіць гэта праз Профіль Заўфаны, які можна завесці праз Інтернэт-банкінг ці ў шматлікіх ужэндах.
  • 2
    Праверце ці дапоўніце дадзеныя
    Пасля таго, як ваш працадаўца разлічыў вашыя падаткі за 2022 год і выдаў на рукі ці выслаў (электроннай) поштай ваш PIT-11, дадзеныя павінны трапіць у сістэму аўтаматычна і пасля 15 лютага 2023 вы зможаце разлічыць падатак некалькімі клікамі. Праверці, ці сыходзіцца інфармацыя, асабліва калі вы працавалі ў некалькіх працадаўцаў цягам года.
  • 3
    Ільготы
    Ёсць магчымасць атрымаць ільготу і вярнуць частку аплачаных падаткаў. Напрыклад, ёсць ільгота на інтэрнэт - кожны, хто карыстаецца інтэрнэтам можа цягам 2 гадоз запар уносіць гэта ў дэкларацыю і ашчадзіць да 760 злотых. Калі вы складаеце дэкларацыю разам з мужам/жонкай, то важна, каб першыя 2 гады ўпісваліся ў зніжку аднаго, а наступныя - другога.
    Таксама ёсць ільготы на дзяцей, медыцыну, страхаванне, на даходы, атрыманыя за мяжой, на пенсію і за донарства і гд. На ўсе гэтыя ільготы могуць падаваць усе падаткаплатнікі незалежна ад грамадзянства.
  • 4
    1,5% падатку для беларускіх ініцыятыў
    Кожны падаткаплатнік можа сам вырашыць, куды пойдзе 1,5% ад яго падаткаў. Мы заклікаем падтрымаць беларускія ініцыятывы і арганізацыі.
    Беларускі Моладзевы Хаб разам з усімі нашымі рэзідэнтамі таксама можа атрымаць вашую падтрымку праз нашых партнёраў з фонду "Маладыя для маладых".
    Дапамагчы вельмі проста:
    У пункце 147. упісаць нумар KRS "0000270261"
    У пункце 148. - 1,5%
    У пункце 149. - HUB Warszawa 11876
    (абавязкова, каб нашыя партнёры ведалі, што падтрымка скіраваная менавіта для беларусаў)

    У лістападзе 2023 года мы будзем ведаць, колькі грошай паступіла на падтрымку з падаткаў беларусаў.

Вось так выглядае старонка з выбарам арганізацыі для 1,5%

«
Беларускія ініцыятывы ў Польшчы
Вашая дапамога пойдзе на падтрымку беларускіх ініцыятыў-рэзідэнтаў
Беларускага Моладзевага Хаба ў Варшаве
Як яшчэ падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб?
Можна заданаціць наўпрост карткай, блікам,
GPay ці ApplePay
Беларускі Моладзевы Хаб - гэта асацыяцыя, якая аб'ядноўвае больш за 20 розных ініцыятыў
у Варшаве
Штодня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве
(пл. Канстытуцыі 6)
адбываюцца канцэрты беларускіх гуртой і спевакоў, спатканні сяброў, дыскусіі на актуальныя пытанні, заняткі Беларускай музычнай школы, школы танцаў "Яварына", хораў "Ясакара" і "Музычны Рух", рэпетыцыі Тэатру ТУТ для дзяцей і дарослых, выступы Варшаўскага Вольнага Аркестра і гурта "Lity Taler", майстаркласы кінашколы 4k, беларусы пішуць лісты палітвязням, беларускі збіраюцца на сустрэчы жаночага клубу "ЯЁсць", праходзяць лекцыі "Кава з гісторыкам" і тусоўкі моладзевай арганізацыі "Суполка", гульні "Што? Дзе? Калі?". Актывісты, журналісты і прадстаўнікі НДА могуць карыстацца каворкінгам, рэсурсамі Хаба. Беларусам аказваецца падтрымка ў рамах платформы Belarusam.pl і Народнай Амбасады Беларусі.
І шмат чаго яшчэ!

Прыходзьце і прыводзьце вашых дзетак, каб захаваць Беларусь у сабе.
Расклад мерапрыемстваў у Хабе