Вольная Мова - гэта платформа для арганізацыі беларускамоўных гутарак на розныя тэмы, створаная для таго, каб рускамоўныя беларусы маглі “актывізаваць” сваю беларускую мову. На нашай платформе гутаркі праходзяць у групах не больш за 9 чалавек пад кіраўніцтвам вядоўцы-валанцёра. Мы спрабуем рабіць так, каб кожная сустрэча давала удзельнікам максімальны вопыт гаварэння і заахвочвала да далейшага ўдзелу ў сумесных гутарках.
Каб паўдзельнічаць у гутарках, вы можаце выбраць любую з іх на нашым сайце і запісацца. Спіс гутарака абнаўляецца амаль што кожны дзень.
Выбраць гутарку
А таксама падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, каб не прапусціць навіны:
Вы можаце зрабіць разавы данат на падтрымку нашага праекта, ці далучыцца да клуба Спонсараў
Клуб Спонсараў - кола людзей, якія гатовыя па рэгулярнай аснове падтрымліваць развіццё праекта штомесяцовымі данатамі (у фармаце падпіскі).
Мы разглядаем нашу платформу, як супольны праект па пашырэнні беларускамоўнага поля, таму запрашаем далучацца ўсіх ахвочых. Мы разваіваем нашу справу ў адпаведнасці з распрацаванай дарожнай картай і падмацоўваем нашыя вынікі лічбамі. Больш пра дарожную карту і “плюшкі” для ўдзельнікаў клуба можна прачытаць тут: ГЛЯДЗЕЦЬ →