26 траўня ў Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца Дзень выбараў!

Гэта ўнікальная магчымасць для кожнага
з вас не толькі выканаць свой грамадзянскі абавязак, але і выдатна правесці час у кампаніі аднадумцаў!

Хутчэй скроль ніжэй, каб даведацца, што мы падрыхтавалі!

Дзень Выбараў

✅ Шмат хто пытаў, і мы робім АФЛАЙН ВЫБАРЧЫ ЎЧАСТАК У ВАРШАВЕ, дзе беларусы і беларускі змогуць прайсці ўвесь квэст галасавання на выбарах у Каардынацыйную Раду і аддаць свой голас за прыстойнага кандыдата!
Што вас чакае?
Галасаванне
Прыйдзі і аддай свой голас за годнага кандыдата ці кандыдатку ў КР. Твой голас важны!
Чыл зона
Адпачні ў чыл зоне пад запальны сэт дыджэя. Выдатная музыка і атмасфера гарантаваныя!
Смачныя неспадзянкі
Кожны актыўны грамадзянін зможа пакаштаваць дранікі і халаднік. Атрымай асалоду ад традыцыйнай беларускай кухні!
Ліманад за данат
Выпі смачны напой і падтрымай беларусаў у бядзе. Наша сіла у салідарнасці!
Камунікацыя і дыскусіі
Падзяліся сваімі меркаваннямі наконт сучаснай беларускай палітыкі, паразмаўляй з кандыдатамі і кандыдаткамі ў КР. Твае пытанні і праблемы будуць пачутыя!
Што патрэбна ад цябе?
❤️ Узяць з сабой пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
📲 Узяць з сабой смартфон
👍 Быць у добрым гуморы
Праграма
26 траўня 2024
10:00 - 15:00
10:00 - 15:00
А 10 раніцы мы пачынаем наш Дзень выбараў у Каардынацыйную Раду! Увесь дзень можна будзе пракансультавацца, як стварыць Belarus ID, прайсці верыфікацыю і прагаласаваць. Да самага вечара будзе стаяць прыатная "кабінка для галасавання". Для ранніх выбршчыкаў будзе працаваць буфецік з дамовымі бутэрбродамі, гарбатай, кавай і кампотам.

15:00 - 18:00
15:00 - 18:00
Ад абеду ў нас будзе Усіх дзейнічаць чіл аўт зона, з музыкай, настолкамі, размовамі і сапраўдным халадніком!
18:00 – 22:00
18:00 – 22:00
А ўжо ўвечары ўсе госці змогуць пакаштаваць найсмачнейшыя дранікі! Ініцыятыва Хуткая ўзаемадапамоганалье ўсім ліманад... за данат у падтрымку беларусаў і беларусак!

Ад 18:00 да 21:00 dj-сет ад Uhead.
Гэта ўнікальная магчымасць для кожнага з нас не толькі выканаць свой грамадзянскі абавязак, але і выдатна правесці час у кампаніі аднадумцаў, пагутарыць, пачыліць. Прыходзь сам і прыводзь сяброў!
Калі хочаш прагаласаваць, але ёсць складанасці з аплікацыяй ці баішся "нешта не так зрабіць" - кансультанты дапамогуць, падкажуць, як карыстацца аплікацыяй Belarus ID і захоўваць правілы бяспекі.

Беларусь ID

Каб прагаласаваць вам трэба ўсталяваць праграму.
Чакаем цябе ў Беларускім Моладзевым Хабе на Дні выбараў ✨ Твой голас сапраўды будзе ўлічаны!