Клуб заснаваны ў Варшаве ў снежні 2022 года. За гэты час было арганізавана больш за 80 сустрэч, выезд у кемпінг на Мазурах, экскурсіі і інтэграцыйныя сустрэчы з польскімі падлеткамі.
У рамках клубу праходзяць творчыя, адукацыйныя, інтэлектуальныя і гульнявыя сустрэчы, майстар-класы і сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Са студзеня 2024 г. сустрэчы праходзяць у Беларускім Моладзевым ХАБе кожны чацвер. Толькі ў БМХ з пачатку года па май месяц прайшло 12 мерапрыемстваў.
Мы хочам, каб дзеці лепш адаптаваліся ў новай краіне, знаходзілі сабе сяброў, цікава і карысна праводзілі час.