Вельмі цяжка ўсведамляць, колькі беларусаў усё яшчэ за кратамі. Яшчэ цяжэй думаць пра тое, колькі пустых, аднастайных гадзін яны правялі ўжо ў няволі. Так хочацца гэта спыніць! Але простага спосабу, нажаль, пакуль няма. Ад такіх думак можна ўпасці ў адчай і згубіць рэшткі сілаў. Але і ў гэтай сітуацыі мы можам быць карыснымі. Напісаць ліст - гэта самае простае, што мы можам зрабіць, каб падтрымаць не толькі нашых герояў, але і саміх сябе.
Ініцыятыва "Напішы ліст палітвязню" існуе з 2021 году.
За гэты час неабыякавыя валанцёры і валанцёркі напісалі і адправілі палітзняволеным больш за 4000 лістоў і паштовак.