Наш каворкінг бясплатны для актывістаў_ак і журналістаў_ак, але трэба зарэгістравацца на сайте ХАБа (→запоўніць форму←). Калі вам нешта неабходна для працы, Вы можаце запытаць у адміністратара.
Час працы
Каворкінг адкрыты з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 18:00
No shoes policy
Унутры ўтульна і цёпла! Пакіньце, калі ласка, верхнюю вопратку і абавязкова абутак у пярэднім пакоі і апрануце тэпці з белай скрынкі. Ужываныя тэпці пасля трэба заставіць у шэрай скрынцы. Усе тэпці праходзяць дызенфекцыю.
Каворкінг - ціхая зона
Калі ласка, перагаворвайцеся напаўголасу у крайнім выпадку, а таксама выкарыстоўвайце навушнікі і пераводзіце ўсе свае прылады ў бязгучны рэжым
У нас ёсць кухня
Калі ласка, устрымайцеся ад прыёмаў ежы і напояў у каворкінгу - для гэтага ў нас ёсць уладкаваная кухня. У каворкінгу можна ужываць напоі з уласных закрытых кубкаў
Прастора патрабуе чысціні
Трэба за сабой адразу ж прыбраць, а скарыстаны посуд адразу памыць. Калі вы сапсавалі нешта непапраўна - калі ласка, неадкладна раскажыце адміністратару!
Мы сартуем смецце
У каворкінгу ёсць кантэйнеры для паперы, шкла, металу і пластыка. Калі вы не ведаеце як правільна сегрэгіраваць смецце, азнаёмцеся з правіламі самастойна або спытаеце ў адміністратара