Важна не тое, што нас раздзяляе, а тое, што нас аб'ядноўвае. Давайце пакажам усім, як славянскія народы ўмеюць гуляць разам, а заадно і дапамагаць адно аднаму, калі гэта патрэбна.
Лейтматывам першага фестывалю славянскай культуры стане Беларуская культура.
Паколькі ў гэтыя цёмныя часы вайны, вельмі важная салідарнасць, то падчас фестывалю мы таксама арганізуем збор для бежанцаў з Украіны.
Вас чакаюць 2 дні выступленняў беларускіх і польскіх калектываў, крамы рамеснікаў, мастацкія выставы, лекцыі культуролагаў і розныя майстар-класы.
Уваход у культурную частку ў суботу (з 12 да 17 гадзін) бясплатны.
Квіткі на канцэрты: 30 злотых – аднадзённы ўваход, 50 злотых – двухдзённы.
Адрас: al. Muzyków 1, Chorzów.