Як гэта адбывалася крок па кроку

Рэйдарскі захоп Беларускага Моладзевага Хабу

2 жніўня 2023 года падчас слуханняў Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі ўвага беларусаў аказалася накіравана не на справаздачы дэмакратычных лідараў з Кабінету, а на ўварванне ў памяшканне Беларускага Моладзевага Хабу ў Варшаве. На чале групы ўварвання аказаўся 56-гадовы Сяргей Бульба, які ніякага дачынення да дзейнасці Хаба дагэтуль не меў.

Раскажам у timeline як гэта адбылося і што да гэтага прывяло.
У матэрыялах выкарыстоўваюцца дакументы з агульнадаступных крыніц, а таксама тое, што ёсць у доступе каманды Хаба, у тым ліку перапіскі і аўдыёзапісы. Калі вам патрэбная расшыраная версія, удакладненне той ці іншай інфармацыі, можна звярнуцца на емейл info@bmhub.org
Кароткая перадгісторыя
Беларускі Моладзевы Хаб з'явіўся летам 2020 года, калі беларуская моладзь Варшавы вырашыла аб'яднацца дзеля агульнай дапамогі беларускім уцечакам ад рэжыму Лукашэнкі, у першую чаргу рэпрэсаваным студэнтам. Актывістамі Хабу праводзіліся акцыі салідарнасці з Беларуссю, звярталася ўвага полськай і еўрапейскай грамадскасці да палітычнага крызісу ў Беларусі. На чале Беларускага Моладзевага Хабу сталі Алесь Лапко і Стася Гліннік. Да каманды далучыліся шматлікія валанцёры.
У верасні 2020 года Хаб стаў афіцыйна зарэгістраваны шляхам змены назвы недзейснай асацыяцыі "Дом Еўропы і Азіі". У складзе чальцоў назіральнай рады засталіся Андрэй Ракевіч і Анастасія Баравікова, Алесь Лапко і Стася Гліннік сталі новымі чальцамі асацыяцыі, пазней Гліннік ўвайшла ў склад назіральнай рады, а Лапко стаў старшынём праўлення.
З вясны 2021 года вяліся перамовы з мэрыяй Варшавы пра прадстаўленне памяшкання для дзейнасці моладзевай беларускай арганізацыі, якая паволі станавілася найбольш заўважнай і актыўнай. У лістападзе 2021 года была адчынена прастора "Беларускі Хаб" па адрасе пляц Канстытуцыі 6.
Партнёрам праекта стаў фонд Linking Media.
  • Сакавік 2023
    Пачатак прэсіі на Алеся Лапко з боку Ракевіча
    Ад сакавіка 2023 года з боку Андрэя Ракевіча пачаліся настойлівыя прапановы пашырыць працу Хаба яшчэ і на гаспадарчую дзейнасць. Таксама пайшлі намёкі, што хтосьці больш "дамоваздольны і ўдзячны" можа стаць дырэктарам.
    Прапанову Лапко па патрабаванню партнёраў і донараў пра змену бухгалтарскай фірмы, якая абслугоўвае Асацыяцыю і належыць Ракевічу/Баравіковай, што з'яўляецца канфліктам інтарэсаў, Ракевіч эмацыйна заблакаваў, а таксама спрабаваў дыскрэдытаваць у вачах калег супрацоўніка Хаба, які на просьбу Лапко зрабіў аналіз бухгалтарскіх фірм на замену і прапанаваў на сустрэчы каманды.
    Адзін з донараў пагадзіўся аплаціць фінансавы аўдыт для Хаба, Алесь Лапко пагадзіўся, але Ракевіч усяляк спрабаваў сарваць падпісанне дамовы праекта. Праект быў падпісаны ў сакавіку, аўдыт павінен быў адбыцца ў ліпені-жніўні, але праз захоп арганізацыі так і не адбыўся.
  • Сакавік-красавік 2023
    Шантаж звальненнем і змены ў Статут
    Наступным крокам пачаліся пагрозы звальнення, калі Алесь Лапко не толькі вырашыць змяніць бухгалтэрыю, але і не пагодзіцца ўвесці змены ў Статут арганізацыі: дадаць гаспадарчую дзейнасць, павялічыць правы і кантроль для назіральнай рады, а таксама прапісаць, што Андрэй Ракевіч з'яўляецца "вечным членам Асацыяцыі".
    Ракевіч і Баравікова без папярэджання трэцяга сябра назіральнай рады Стасі Гліннік 23 сакавіка 2023 падпісалі ўхвалу пра звальненне Лапко з умовай, што яна будзе скасаваная, калі той падпіша папраўкі ў Статут.
    Заява на папраўкі была падпісаная, але не была прынятая польскім судом і не ўвайшла ў моц. Ухвалу нібы скасавалі.
Стала зразумела, што гэтым шантаж не скончыцца. Калі яны сёння дасягнулі свайго, гэта не значыць, што супакояцца, толькі заўтра Ракевіч і Баравікова захочуць большага і зноў будуць мяне "звальняць", калі я не пагаджуся на іх умовы. Пры гэтым яны ніякай карысці Хабу не прыносілі, толькі ўсялякімі сіламі блакавалі дзейнасць і развіццё арганізацыі.
Алесь Лапко
Заснавальнік Беларускага Моладзевага Хаба
  • Травень 2023
    Офіс фірмы Андрэя Ракевіча
    замест каворкінга для беларусаў
    На пачатку траўня 2023 года з боку Андрэя Ракевіча пачаліся прапановы, каб змяніць фармат Хаба і з другога паверха памяшкання - каворкінга для ініцыятыў і актывістаў - зрабіць офіс фірмы Ракевіча/Баравіковай Grand Business Hub Sp. z o.o. - са старога офіса фірму высялялі, а плаціць за новы па камерцыйных коштах Ракевіч/Баравікова не хацелі. Была прапанова "рабіць 1-2 івэнты ў месяц на партэры, наверсе пасадзіць фірму, а ў падвале імітаваць дзейнасць танцамі-спевамі". Алесь Лапко ад прапановы катэгарычна адмовіўся і папрасіў падтрымкі і медыяцыі партнёраў, бо зноў пайшлі пагрозы звальненнем, калі не будзе прыняты гэты план.
    10 траўня 2023 года Анастасія Баравікова пачала шукаць варыянты пад офіс (скрын ніжэй). Ціск з боку Ракевіча працягваўся.

    Камандай Хаба прымаліся спробы легальным шляхам вырашыць праблему, увёўшы новых сяброў у склад Асацыяцыі. Гэта прадугледжвалася стратэгічным планам развіцця Хаба, які быў прыняты ў ліпені 2022 года.
    11 траўня 2023 радзе надзорчай (Ракевіч+Баравікова) быў прадстаўлены спіс 15 новых сяброў з ліку прадстаўнікоў ініцыятыў, якія працавалі ў Хабе на сталай аснове - каб лёс арганізацыі вырашалі рэальныя рэзідэнты Хаба, а не мёртвыя душы. Юрыст падрыхтаваў ухвалу па прыняцце чальцоў. Падпісваць ухвалу Ракевіч і Баравікова адмовіліся. Пазней імі было заяўлена, што заявы згубіліся і яны не ведаюць, дзе яны. Стала зразумела, што маніпуляцыі з боку Ракевіча і Баравіковай працягнуцца.

    Пасля кансультацый з партнёрамі і донарамі стала зразумела, што пры існуючай сітуацыі - канфлікт інтарэсаў з бухгалтэрыяй Ракевіча/Баравіковай і іх знаходжаннем у назіральнай радзе, і магчымая змена дзейнасці арганізацыі/прасторы, патэнцыйны крызіс могуць прывесці да далейшых фінансавых праблем - донары не будуць падтрымліваць арганізацыю з непразрыстымі адносінамі.

    Каб выратаваць прастору ад ператварэння ў офіс Ракевіча
    12 траўня 2023 года да бурмістра Срюдмесця (цэнтральнага раёна Варшавы) была пададзеная заява на перанос правоў арэнды на партнёрскую арганізацыю, якая была сузаснавальнікам Беларускага Хаба - Linking Media. Алесь Лапко, як старшыня праўлення, зрабіў гэта згодна са сваімі паўпамоцтвамі, прапісанымі ў Статуце асацыяцыі і паводле польскіх законаў, згоды Ракевіча/Баравіковай з назіральнай рады для падачы заявы не патрабавалася (пасля захопу Сяргей Бульба пачаў абвінавачваць, што перанос памяшкання на фонд Лявончыка быў без згоды рады).
  • Травень 2023
    Змена юрыдычнага адраса і падробка дакументаў
    25 траўня 2023 года ў дзяржаўным рэестры змяніўся юрыдычны адрас асацыяцыі Беларускі Моладзевы Хаб. Заяву на змену мог падаць толькі старшыня праўлення - Алесь Лапко, але ён выступаў супраць "прапіскі" арганізацыі па гэтым адрасе, бо сама прастора была супольным праектам і нельга было надаваць большай вагі адной з заснавальніц. Тады Алесь Лапко звярнуўся ў суд Варшавы і з архіўных дакументаў даведаўся, што нібыта 31 сакавіка 2023 года была пададзеная заява, а на паперы стаяў яго падроблены подпіс (фота ніжэй).
    Па выніку падробкі подпісу была пададзеная заява ў паліцыю, праведзеная графалагічная экспертыза, 1 верасня 2023 была запушчана працэдура падрыхтоўкі да ўзбуджэння крымінальнай справы.
Падроблены подпіс Алеся Лапко
  • Чэрвень 2023
    Шантаж і вымагальніцтва адкупных
    На пачатку чэрвеня 2023 года фірма Ракевіча/Баравіковай пераехала на новы офіс па адрасе Raszyńska 3, lok. 20 (запомніце яго), але шантаж з боку Ракевіча не спыніўся. Ён хацеў адпомсціць за тое, што не атрымалася заняць другі паверх Хаба і пачаў пагражаць не проста звальненнем Лапко, а закрыццём Хаба ці яго продажам. Гучалі словы, што "ёсць жадаючыя, каб выкупіць асацыяцыю". Гэта Ракевіч казаў у прысутнасці супрацоўнікаў і валанцёраў - ёсць шмат сведкаў яго пагроз.
    23 чэрвеня 2023 года ў прысутнасці партнёраў, якія хацелі ў чарговы раз падняць пытанне стабільнасці Хаба і непажаданасці пагроз і камерцыялізацыі, Андрэй Ракевіч запатрабаваў 500 тысяч (злотых? еўра? даляраў?). Аўдыёзапіс пагрозы быў прадстаўлены Алесем Лапко ў эфіры Еўрарадыё. Прапанова па выкупу Хаба ў Ракевіча была адрынутая, ён пачаў шукаць пакупінікоў.
Ёсць два варыянта: зачыняем Хаб ці я гатовы яго прадаць.
500 тысяч мая цана. І я яго прадаю. Іншае мне ўсё роўна.
23.06.2023
Андрэй Ракевіч
Чалец Назіральнай рады асацыяцыі Беларускі Моладзевы Хаб
  • Ліпень 2023
    Пошук пакупнікоў Хаба і паралізацыя працы
    Пасля пагроз зачыніць ці прадаць Хаб ні з Ракевічам, ні з Баравіковай у Алеся Лапко больш не было ніякай камунікацыі. Ніякай інфармацыі наконт працы, паседжанняў, зменаў у складзе праўлення, чальцоў асацыяцыі ці назіральнай рады не паступала. Ні поштай, ні емэйлам, ні СМС. Усё рабілася ўпотай за спіной кіраўніка арганізацыі.
    Між тым супрацоўнікі Хаба, якія звярталіся ў бухгалтэрыю Ракевіча/Баравіковай, каб тая аформіла дакументы для выплаты заробкаў падрадчыкам, атрымалі адмову і нават пагрозы (тэкст, хутчэй за ўсё, пісаў сам Ракевіч), а дзяўчына з аддзела кадраў адказала, што справамі Хаба цяпер асабіста займаецца Ракевіч.

    11 ліпеня 2023 года да Алеся Лапко патэлефанаваў невядомы нумар і прадставіўся Сяргеем Бульбам.
Мне патэлефанаваў невядомы нумар, я быў заняты, але пасля ператэліў. Чалавек прадставіўся Сяргеем Бульбам і сказаў, што яму "старая каманда Хаба прапанавала стаць дырэктарам". На што я адказаў, што я нічога не ведаю пра змены ў кіраўніцтве Хаба і раю не ўляпвацца ў магчымую брудную справу. Ён адказаў, што яшчэ абдумвае прапанову (насамрэч, 10.07.2023 Бульба ўжо падпісаўся стаць новым прэзэсам) і хацеў бы пагаварыць пра правядзенне мерапрыемства ў Хабе. Я яго скіраваў да Паўла - нашага адміністратара, які займаецца календаром івэнтаў.

Дагэтуль Бульбу я бачыў пару разоў, калі ён прыходзіў працаваць у каворкінгу Хаба.
Алесь Лапко
Заснавальнік Беларускага Моладзевага Хаба
  • Ліпень 2023
    Хто зрабіў Бульбу прэзэсам і хто ім кіруе
    За дзень да першага кантакта Сяргея Бульбы з Алесем Лапко, Бульба ўжо стаў старшынём праўлення асацыяцыі.

    10 ліпеня 2023 года Анастасія Баравікова і Андрэя Ракевіч без удзелу трэцяга чальца назіральнай рады Стасі Гліннік без папярэджання і запрашэння на паседжанне дзейснага старшыню праўлення Алеся Лапко, знялі яго, а прэзэсам зрабілі Бульбу.
    Менш, чым праз тры тыдні пасля агалошвання кошту Хаба і пагрозы яго прадаць.

    Сяргей Бульба заяўляе, што ён "трэці бок" і прыйшоў "ратаваць Хаб", толькі не зразумела, ад каго і чаго.
    Таксама Бульба агучыў, што змена кіраўніцтва - гэта рэакцыя на "зачынены Хаб".
    Праўда, 7 ліпеня 2023 года пад Хабам сабралася пад дзве тысячы беларусаў на канцэрт NaviBand, 8 ліпеня 2023 года - поўная заля на беларускі стэндап, спектакль для дзетак і перформанс, а ўжо праз дзень 10 ліпеня прызвалі Бульбу "адчыніць" Беларускі Моладзевы Хаб?

    Сяргей Бульба адмаўляецца казаць, хто ж яго запрасіў і зрабіў кіраўніком Хаба. У эфіры Еўрарадыё ажно 3 спробы Змітра Лукашука былі праігнараваныя. Але дзякуючы адкрытым польскім судовым архівам мы ведаем: Бульбу прызначылі Андрэй Ракевіч і Анастасія Баравікова.
  • Ліпень 2023
    Рэйдарскі захоп, спакойны і гарманічны
    18 ліпеня 2023 года нехта, хто прадставіўся як Сяргей Бульба, з украінскага нумара дасылае Алесю Лапко ў WhatsApp падрыхтаваны тэкст пра яго "звальненне" з патрабаваннямі аддаць дакументы і ключы. Доказаў слоў - ні ўхвалы, ні кантакту з боку назіральнай рады, так і не паступіла. Выглядала на нейкі пранк ці трызненне хворага чалавека.

    У размове Сяргей Бульба прызнаў, што ён спачатку прыняў кіраўніцтва над арганізацыяй, пра якую зусім нічога не ведае, а пасля ўзяўся разбірацца ў сітуацыі.
Ці можна лічыць дзеянні групы Сяргея Бульбы як "рэйдарскі захоп"?
Вось азначэнне рэйдарскага захопу з украінскай і расійскай Вікіпедыі.
Ре́йдерство (в Україні) — вилучення майна на нібито законних підставах, в основі виникнення яких лежать прогалини в законі або системні недоліки функціонування державних інститутів (судової та правоохоронної систем, системи реєстрації юридичних осіб тощо).
Рейдер — фізична чи юридична особа, спеціаліст з перехоплення оперативного керівництва або власності фірми за допомогою спеціально інсценованого бізнес-конфлікту.

Ре́йдерство (от англ. raid «набег» или raider «налётчик», также рейдерский захват) — недружественное (в России обычно силовое) поглощение предприятия против воли его собственников (имеющих преимущественное положение в данном предприятии) и/или его руководителя. При этом могут как иметь, так и не иметь места пытки и угрозы расправой; в последнем случае может иметь место фабрикация рейдером-должностным лицом уголовных дел против бизнесмена.
К рейдерской деятельности иногда также относят корпоративный шантаж («гринмейл»).
  • Жнівень 2023
    Бульба - шырма Ракевіча
    ці пакупнік арганізацыі "пад ключ"
    У сваіх інтэрв'ю Сяргей Бульба заяўляе, што не толькі Алесь Лапко, але і ўсе чальцы асацыяцыі былі выведзеныя са склада арганізацыі. То бок, ён пацвярджае, што ніхто з тых, хто сёння займаецца дзейнасцю ад імя stowarzyszenia Białoruski Młodzieżowy Hub не меў ніякага дачынення да арганізацыі - тых вынікаў, поспехаў і актыўнасці, дзякуючы якой беларуская тэма не знікала з польскай павесткі 3 гады.

    Але калі паглядзець у рэестр, то можа заўважыць, што Анастасія Баравікова і Андрэй Ракевіч па сёння - чальцы назіральнай рады. І больш за тое, на лістах, якія пішуцца ў дзяржустановы, зваротны адрас - Raszyńska 3 - офіс фірмы Ракевіча/Баравіковай. Наколькі Сяргей Бульба незалежны гулец - пытанне.
    Магчыма, ссервіс па поўнаму перапісу арганізацыю "пад ключ" уваходзіць у кошт пакету. А магчыма, Андрэй Ракевіч прадасць Хаб яшчэ раз, калі здыме старога-новага прэзэса і прызначыць каго плацежаздольнага.
achuramazda@protonmail.ch - email Сяргея Бульбы, Raszyńska 3 - адрас фірмы Ракевіча
Пытаннечка:
Што звязвае Сяргея Бульбу і Андрэя Ракевіча?
Адказік:
Андрэй Ракевіч у польскім судзе ў 2019 годзе сцвярджаў, што ён фінансаваў "беларускія апазіцыйныя структуры", у пацверджанне сваіх слоў ён перадаў ліст ад Сяргея Бульбы, дзе гаворыцца, што Бульба атрымоўваў ад Ракевіча ад 100 да 1000 даляраў.
Суд гэты ліст у праўдзівасці слоў не запэўніў, але важна іншае - ці Ракевіч рэальна плаціў Бульбе грошы, ці наўмысна падаў суду хлуслівую інфармацыю, а Бульба падпісаў ілжывы ліст.
Доступ да справы Ракевіча і ліста пра фінансаванне Бульбы ёсць у паліцыі - ідзе праверка.
Што ж адбылося - версія
Андрэй Ракевіч - падрабязней, хто ён такі, можна прачытаць у расследванні Reform.by - ад 2020 да 2023 года выкарыстоўваў асацыяцыю Беларускі Моладзевы Хаб як доказ сваёй "палітычнасці", каб яго не дэпартавалі ў Беларусь і знялі з вышуку Інтэрполу.
Напрыканцы 2022 года Ракевіча прыбралі з ліста вышуку Інтэрполу і прыкрыццё яму больш стала непатрэбным.
Як сапраўдны "бізнесмен", Ракевіч захацеў зарабіць на Хабе, які ўжо стаў адной з найбольш вядомых і актыўных арганізацый беларускай дыяспары ў Польшчы і свеце. Арганізацыя мела стабільныя праекты, добрую рэпутацыю і пастаянных ініцыятыў-рэзідэнтаў, якія працавалі ў памяшканні Хаба на пл. Канстытуцыі 6 у самым цэнтры Варшавы - яшчэ адзін актыў.
На пачатку 2023 года Ракевіч вырашыў сэканоміць на арэндзе офіса для сваіх фірм - бухгалтэрыя, аўташкола, усталяванне сонечных батарэй - і перанесці яго на другі паверх Хаба замест каворкінга. Пры гэтым працягваць атрымоўваць грантавую падтрымку на дзейнасць Хаба, імітуючы дзейнасць на партэры ("1-2 мерапрыемствы на месяц") і аддаўшы пад дзейнасць ініцыятыў толькі -1 паверх (тэатральная заля і кабінеты для заняткаў музыкай). Камерцыйная дзейнасць у памяшканні не прадугледжана дамовай. Кіраўнік асацыяцыі Алесь Лапко заблакаваў такі план, за што быў "звольнены" 23 сакавіка 2023 года, але пасля інтэрвенцыі партнёраў і саступак у выглядзе змен у Статут (якія не ўвайшлі ў сілу) ухвала на звальненне была ануляваная.
Ідэя ж зарабіць на Хабе нікуды не знікла, і для падвышэння кошту "актыву" Ракевіч/Баравікова мяняюць юрыдычны адрас асацыяцыі на пл. Канстытуцыі 6, пры гэтым падрабіўшы подпіс Алеся Лапко. Паралельна шукаюць пакупнікоў арганізацыі. Інфармацыя пра гэта даходзіць да каманды Хаба і да Лапко, які спачатку спрабуе легальным шляхам змяніць расклад сіл, прыняўшы прадстаўнікоў ініцыятыў Хаба ў члены Асацыяцыі (было заблакавана Ракевічам), а потым для перастрахоўкі спрабуе перанесці права арэнды памяшкання на партнёрскую арганізацыю - Linking Media (якая да гэтага ж і плаціла за арэнду), інфармуе донараў, партнёраў, палітычныя і грамадскія структуры.
Ракевіч пачынае ствараць штучныя канфлікты ўнутры арганізацыі, а таксама праз сваю бухгалтэрыю і кадры блакаваць фінансавую дзейнасць - падрыхтоўку рахункаў і выплату заробкаў. Стваралася глеба для імітацыі крызісу арганізацыі і ўвядзення "крызіснага кіраўніцтва". Насамрэч, арганізацыя ўжо была прададзеная (што парушае польскае заканадаўства пра НДА). Новым "гаспадарам" паабяцалі, што ўсё пройдзе спакойна і гарманічна, проста ў судовым рэестры зменіцца імя старшыні праўлення, супрацоўнікі Хаба будуць далей працаваць, як ёсць - Ракевіч з усімі дамовіцца, ініцыятывы будуць хадзіць, як хадзілі "хто ж адмовіцца ад бясплатнага памяшкання ў цэнтры Варшавы?", партнёры і донары будуць працаваць з новым кіраўніцтвам - "дамовы падпісваюцца з арганізацыяй, а не фізасобай".
Апошнім кантактам Лапко і Ракевіча была сустрэча 23 чэрвеня 2023 года ў прысутнасці партнёраў, якія спрабавалі дабіцца ад Ракевіча, каб ён не блакаваў дзейнсці Хаба сабатажам бухгалтэрыі і кадраў, а таксама незразумелымі ўхваламі назіральнай рады. У адказ Ракевіч пачаў вымагальніцтва - 500.000 - за тое, каб даць камандзе Хаба далей працаваць. Інакш ён зробіць усё, каб зачыніць Хаб. Шантаж не справацаў, спроба двойчы прадаць Хаб не ўдалася, таму прышлося пагаджацца на ўмовы Бульбы і тых людзей, хто сабраўся разам з ім для паглынання Хаба.
На якіх умовах Ракевіч перадаў асацыяцыю Беларускі Моладзевы Хаб Сяргею Бульбе, пакуль дакладна невядома. Ёсць інфармацыя, што кошт угодкаў - 15000 даляраў (з праданай кватэры на пр. Пераможцаў аднаго з захопнікаў). Ці гэта ўся сума па дысконце (пасля 500 тысяч), ці толькі частка, а рэшта - з праектаў ці дазвол фірме Ракевіча заехаць на другі паверх Хаба, не зразумела. Праўда, пачатковы план быў скарэктаваны пасля гучнага вынясення справы ў публічную прастору і расследвання па Ракевічу - Бульба вельмі нервова ўспрыняў яго, абвінаваціўшы журналіста Фёдара П. у карумпаванасці - "яго купіў Лявончык" (аргументаў ён не прывёў). Верагодна, яго напалохала, што выплыве яго сувязь з Ракевічам і распіска ў атрыманні грошай.
Пасля агульнай падтрымкі каманды Хаба і Алеся Лапко з боку амаль усёй грамадзянскай супольнасці Беларусі, беларускіх і польскіх партнёраў, палітыкаў, лідараў меркаванняў, з боку групы Бульбы пачалася хваля дыскрэдытацыі былога кіраўніцтва - Алеся Лапко ў прыватнасці. Беспадстаўна і неаргументавана пайшлі абвінавачванні ў злоўжываннях, парушэннях і гд - скрыня з віном, неіснуючыя сістэмныя блокі кампутараў і іншыя маніпцляцыі ў стылі 90-х. Пры гэтым ніякай дакументальнай фактуры прадстаўлена не было. Прадстаўнік Бульбы падаў беспадстаўную заяву ў паліцыю, якая выдала паперу пра пачатак яе разгляду, што сам Бульба агалосіў пра "завядзенне крымінальнай справы супраць Лапко" - усё, як напісана пра рэйдарскі захоп у Вікіпедыі.