БЕЛАРУСКІ ХАБ -
МЕСЦА ДЛЯ ТВОРЧАСЦІ І СУПРАЦЫ


Беларускі Хаб
(пляц Канстытуцыі 6)
Беларускі Хаб у Варшаве створаны для беларускіх актывістаў, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, хто працуе на карысць Беларусі і беларусаў.

У нас праходзяць розныя культурныя, адукацыйныя, інтэграцыйныя і сацыяльна-палітычныя мерапрыемствы.
Таксама можна скарыстацца з каворкінга і пакояў да індывідуальнай і групавой працы.
ПАДТРЫМАЦЬ БЕЛАРУСКІ ХАБ
Што ў нас адбываецца
Штодня ў Беларускім Хабе ладзяцца розныя сустрэчы, заняткі, канцэрты, рэпетыцыі.
Беларусы пішуць лісты палітвязням
Перад нядзельнымі акцыямі ў Беларускім Хабе збіраюцца беларусы, каб напісаць лісты палітычным зняволеным.
Канцэрты і творчыя сустрэчы
У Беларускім Хабе арганізуюцца канцэрты беларускіх і польскіх выканаўцаў, ладзяцца творчыя сустрэчы, кінапаказы, прэм'еры.
У Хабе дзейнічае Тэатр ТУТ і акторская школа пры ім.
Рэпетуе Варшаўскі Вольны Аркестр і праходзяць заняткі Беларускай музычнай школкі.
Заняткі па мове і гісторыі для дзетак
МоваНанова для дзетак праходзіць штотыдзень, дзе ў цікавай форме без падручнікаў і завучванняў дзеці і іх бацькі пазнаюць нашую мову, гісторыю, культуру.
Арт-праект rEVOLution
Здымкі і прэм'еры фільмаў, прысвечаных беларускаму змаганню за вольнасць і правы. Цыкл за 12 фільмаў - кожны адлюстроўвае нейкую сацыяльную групу беларускага грамадства.
Спеўныя сходы і традыцыйныя танцы
Спеўныя сходы, заняткі традыцыйнымі танцамі, а таксама Школа Калядоўшчыкаў праводзяцца для дзяцей і дарослых.
МоваНанова з Варшавы
Заняткі МоваНанова праходзяць як афлайн у Беларускім Хабе, так і анлайн на Youtube канале. На заняткі запрашаюцца цікавыя госці.
Беларусктя цішоткі
Цішоткі ў падтрымку калядных мерапрыемстваў Беларускага Хаба
Купі цішотку сабе ці ў падарунак і падтрымай культурныя і адукацыйныя ініцыятывы ў Беларускім Хабе
Варшаўскі Вольны Аркестр
Як далучыцца да каманды Беларускага Хаба
Запоўніце форму для валанцёраў
Націскаючы на кнопку, вы даяце сваю згоду на апрацоўку асабістых дадзеных і пагаджаецеся з палітыкай канфідэнцыйнасці.