АПЫТАНКА

Дарагія сябры!
У ХАБе дзейнічае ініцыятыва "Чытанкі" сумесна з фондам "Czytam z Tobą".
Гэта сустрэчы, на якіх польскія філолагі дапамагаюць не толькі вучыцца правільна чытаць на польскай мове, але і:
  • практыкаваць размоўную мову абмяркоўваючы розныя тэмы;
  • даведацца больш аб польскай культуры праз кнігі, гутаркі і сумесны час.
"Чытанкі" адкрыты для ўсіх:
  • дарослых, якія хочуць падцягнуць мову і знайсці новыя кантакты;
  • падлеткаў і моладзі;
  • бацькоў з дзецьмі любога ўзросту - нават самых маленькіх, якім можна чытаць польскія казкі.
"Чытанкі" - гэта не ўрокі ў строгім фармаце, а сяброўская прастора для размоў, абмену культурай і падтрымкай.

Цяпер мы хочам даведацца пра вашу думку:
* У якія дні тыдня (акрамя выходных) вам было б зручна прыходзіць?
* У які час - пасля 16:00 ці, магчыма, у іншыя гадзіны?
* Якую перыядычнасць сустрэч вы лічыце аптымальнай?
Вашы адказы дапамогуць нам арганізаваць сустрэчы так, каб яны былі зручныя і карысныя як мага большай колькасці людзей.

У якія дні тыдня вам зручней прыходзіць? (можна абраць некалькі варыянтаў)
Які час пачатку Вам лепш за ўсё падыходзіць?
Якую перыядычнасць сустрэч вы лічыце зручнай?
Ці плануеце вы прыходзіць з дзецьмі?